16 студзеня а 19.00 у канцэртнай студыі Польскага радыё імя Вітальда Лютаслаўскага адбудзецца канцэрт "Usłysz Białoruś - Kultura kontra dyktatura". Беларускія музыкі выканаюць песні на вершы Ўладзімера Някляева, вядомы польскі актор Адам Фэрэнц прачытае творы нашага паэта на польскай мове. Грошы ад продажу білетаў будуць перададзеныя рэдакцыі "Нашай Нівы". Білеты на імпрэзу можна купіць на месцы альбо праз bilety.polskieradio.pl. Жывы эфір з канцэртнай залі будзе
тут. Калі што, то мы ў чацвёртым шэрагу:)