Абранніцай Ёханны Сігурдадоццір (злева) стала вядомая ісландская жуналістка і пісьменніца Ёніна Леосдоццір. Першая ледзі краіны, так як і прэм'ер, мае дзіця ад папярэдняга гетэрэсэксуальнага шлюбу. Пара жыла разам з 2002 году, але афіцыйна ажаніцца жанчыны змаглі толькі ў нядзелю, калі пачаў дзейнічаць адпаведны закон. Нагадаю, што 11 чэрвеня парламент Ісландыі легалізаваў аднаполыя шлюбы. Дарэчы, прэм'ер-міністар першай на выспе скарысталася гэтым правам.