Знаёмцеся, Марцель Маціял, стваральнік уплывовага кансерватыўнага ордэну "Легіён Хрыста" якога Ян Павел ІІ назваў калісьці "ўзорам для моладзі". У рэальным жыцці аказаўся педафілам, гвалтаўніком, хлусам, наркаманам, фінансавым маніпулятарам і вымагацелем. Ажно да 2006 году Ватыкан не зрабіў нічога, каб Маціял адказаў за свае злачынствы. А калі свет даведаўся праўду, то яго толькі адхілілі ад пасады. Першыя сведчанні сэксуальнага выкарыстання Маціялам дзяцей паходзяць з паловы 40-ых гг. Потым ён гвалціў семінарыстаў. Яго ахвяры больш за 50 гадоў высылалі лісты дыпламатычнай поштай у Ватыкан, але там іх проста ігнаравалі.
Маціял паспеў нават тройчы стаць бацькам, праўда сваіх жа дзяцей ён выкарыстоўваў у сэксуальных мэтах. Двум жанчынам, з якімі ён гадамі сустракаўся, Маціял прыдумваў неверагодныя гісторыі. Адной, напрыклад, казаў, што ён агент ЦРУ, таму вымушаны часта выязджаць і доўгі час не кантактавацца. Другую запэўніваў, што працуе на вялікую паліўную карпарацыю, таму часта ў раз'ездах.
"Санта-Барбара" працягваецца, бо высветлілася, што Маціяла "крылі" іншыя ўплывовыя духоўныя, з якімі ён дзяліўся сваім багаццем. Уласнасць яго ордэну ацэньваецца ў 20 млрд. еўра. Марцель Маціял памёр у 2008 годзе.