Aug 18, 2012 09:19
Ёсьць як ёсьць. Сумнявацца ня варта.
Будзе лепей - пакажа час.
На стале не кладзецца карта,
бо пасьянс, як жыцьцёвы фарс.
Патануў у фінансавай крызе
карабель, што ляцеў у тар-тар.
Звар’яваў недалечаны фізік.
Чынавенства закрыла базар.
Прамінула шалёнае лета -
не вярнуць, не стрымаць, не спыніць!
Можа дзякуй прэм’еру за гэта,
што цяжэй стала дыхаць і жыць?
Ёсьць як ёсьць. У смузе, бы сьляпыя,
валацугі да крамы ідуць.
“Па рублю?” - кажуць тыя і тыя,
а пасьля за вуглом бырла п’юць.
Абяцанкі , на жаль, не ратуюць,
не надзейная ўжо прыгажосьць.
Толькі ў сэрцы трывожным пачую:
“Як было, так і будзе, як ёсьць!”
16 жніўня 2012
poetry