Узнагарода Анджэя Пачобута

Nov 19, 2011 23:24

Дзіўны выпадак адбыўся сёньня са мной у гарадзенскай прыватнай галерэі "У Майстра". Падчас аўтограф-сэсіі новай кнігі краязнаўцы Віктара Саяпіна адна кабетка падумала, што я - Анджэй Пачобут! Нават хацела павіншаваць мяне з атрыманьнем прэміі!  У яе голасе былі ноткі страху, маўляў, зараз могуць прыйсьці з "канторы". Аднак пасьля крыху супакоілася і дала мне камэнтар на мікрафон.

Карыстаючыся нагодай, яшчэ раз віншую шаноўнага калегу Анджэя Пачобута з прэстыжнай узнагародай!

кур'ёзы

Previous post Next post
Up