Судовае паседжанне ў справе Анджэя Пачобута доўжылася ўсяго паўгадзіны. У якасці экспертаў абвінавачвання выступілі начальнік управы ідэалогіі гарадзенскага аблвыканкаму Павал Скрабко і ягоны намеснік Віктар Жалязняковіч, а таксама мовазнаўца - прафесар Гарадзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы Аляксей Нікіцевіч. Як паведаміў адвакат Анджэя Пачобута Уладзімер Кісялевіч, кваліфікацыя абвінавачвання не змянілася, але яно пашырылася ў тэсктавым варыянце.
Пан Станіслаў Пачобут - бацька падсуднага
У чаканні выраку...
Адвакат Уладзімер Кісялевіч
Адвакаты Анджэя Пачобута Аляксандр Бірылаў і Уладзімер Кісялевіч паведамілі журналістам, што паколькі працэс закрыты, яны ня могуць разгалошваць паздабязнасці. На іх ужо аказваўся ціск і яны могуць страціць працу. Відавочна, што гарадзенскія "слугі Фэміды" не самастойныя і прысуд будзе ўзгоднены з Менскам.
Тым часам працэс перанесены на 23 чэрвеня...
Працяг будзе...