"Czy poznajesz mnie? Nazywam się twoja depresja!" - згадаўся забойны нумар польскай спявачкі Уршулі, калі сам патрапіў у гэты стан. Тады, каб вочы не засціла чорная імгла, глядзеў на кветкі ў садзе, якія сапраўды ратуюць!
Півоня пад маім акном
Тых півоняў у мяне было тры гатункі - чырвоныя, белыя і ружовыя, але сонейка зрабіла сваю справу і яны адцвілі...
Парадавалі вочы таксама касачы (ірысы) і браткі...
Ну а цяпер радуюць не толькі вочы, але і страўнік трускалкі і чарэсні. Паколькі сокі ў крамах страшэнна ўздаражэлі, дык абыйдуся кампотамі з уласных ягад. Шкада тых сокаў у крамах - іх ніхто не будзе браць пры такіх коштах - скіснуць. Ну, але дзяржаўнае марнатраўства - не мая справа...