Сатаністы ў міжваенным Гомелі?

Jan 12, 2014 23:00

Самай вялікай загадкай гомельскай міжваенкі для мяне застаецца вось гэты будыначак на вуліцы Ландышава. Гэта дастаткова ардынарны для Гомеля 2-х павярховік сярод прыватнай забудовы. Сёння ў ім месціцца ліцэй гандлю, раней ,відаць, таксама тут была навучальная ўстанова.



Калі б не адзін элемент дэкору, які змешчаны на  аттыке паўкруглага рызаліта ў выглядзе перакуленай зоркі.



Зоркі, дарэчы, вельмі папулярны элемент дэкору для будынкаў 1930-х гг. Але такі вырыянт адзіны і аналагаў не мае. Адкуль узялася гэтая зорка? Што гэта, здзек над сацыялістычным сімвалам ці клуб камуністаў-сатаністаў?

.
Previous post Next post
Up