Aug 10, 2012 01:06
Я хачу, каб пад гарачым сонцам
Як спякотным летам смала ды з вішні
Выйшла шэрасць мая бясконцая,
І самотнасць, і смутак выйшлі.
Каб сабралася чыстай кроплею
І застыла празрыстым каменем
Не хачу ў жыцці сваім попелу
Не хачу пра цябе памятаць
Але ў гладкасці паўсядзённасці
Як каменчык, у ваду падкінуты,
Разганяе кругі бясконцыя,
Фотаздымак табой пакінуты
Мова,
Личное,
Моё,
Вершы