Беларуская пятніца. Вялікая Слепня

Apr 10, 2015 15:38

Сёння коратка, бо чакаем у госці кумоў, а дом у рэмонце, таму я мушу знайсці нейкі кампраміс :).

Раней наш прыпынак называўся " Раствора-бетонны вузел" ці скарочана "РБУ". У выніку нейкіх апошніх змен яго пераназвалі ў "Вялікая Слепня" ў гонар адной мясцовай вуліцы. Цяпер у сотцы яго аб'яўляюць так: Наступны прыпынак - "Вялікая СлепнЯ" (з націскам на апошні склад). Але ж гэта неправільна! Літара "е" ў гэтым слове не можа быць ненаціскной. Так што трэба ці СляпнЯ ці СлЕпня. Вось так у нас дыктары валодаюць беларускай мовай. Сумна мне...

Мова, Минск, Беларуская пятніца, Транспорт, Тупизм

Previous post Next post
Up