Адказ на
гэты пост
paulantipova:
Калі я вучыўся ў класе 5, быў у нас урок Сусвет. Так і называўся, нават на кнізе так было напісана, і фотка Зямлі з космасу, памятаецца.
Адказ: сусвет - вусец (маленкі вус).
Тлумачу свой ход-дум:
такая сітуацыя:
урок біялогіі, знаёмства з мікраскопам. Вусаты вучыцель гадоў сарака ўваходзіць: дзеньдобры-сядайце, сёння я вам пакажу, як мой (іранічна, падкрэсліваючы націск у наступным слове) вусец (горда вырывае адну валасінку з вусаў, ані зморшчыўшыся ад болю) ператворыцца ў цэлы сусвет (шырокая ўсмешка), а потым пяройдзем да асноў самай біялагічнай мовы. Да дзяцей даходзіць тое, што яны пабачылі, пачулі, але не зразумелі, і ў класе праносіцца выдых апсалютнага васторгу. Скажам, Пётр Іваныч хутка змяшчае вусец пад прэпарава...-нештататамтакое - шкло і рухам рукі падзывае паглядзець на гэта ўсё Кольку, самага актыўнага сарванца, які ўжо круціцца пад бокам, бо не стрымаўся, бо не прывык. Колька на долю секунды зыркае туды, азіраецца на клас: да! тамака цэлы сусвет! - вырвалася нават па-беларуску і адразу паварочваецца назад глядзець. Дзеці, з прагай нязведанага ў вачах, зрываюцца з-за парт і бягуць да настаўніцкага стала з мікраскопам. Настаўнік спакойна запісвае на дошцы, не стрымліваючы усмешку самазадаволенасці: SUSVIET - VUSIETS.
хахаха!