Сучасная тэрыторыя Швейцарыі, прыкладна XV стагодзе. Самае цікавае што манета проста ляжала ў скрыні з непрынятымі матэрыяламі. Чаму? Думаю мы ўжо ніколі не даведаемся...
У музее а 17:00 адбудзецца прэзентацыя раннелітоўскіх манет, як набытых праз платформу Талака https://www.talaka.org/, так і перададзеных у музей аматарамі металлапошука.
У сувязі з нашай акцыяй па збору сродкаў, у музей быў перададзены дзвумя неабыякавымі пашукавікамі невялікі скарб, які складаецца з 5 пенязяў Вітаўта і аднаго пражскага гроша. Скарб займе сваё месца у экспазіцыі музея.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь пачынае краудфандзінгавую акцыю па збору сродкаў на набыццё 9 раннелітоўскіх манет XIV ст. Прадстаўленыя манеты маюць намінал пенязь(дэнарый), і чаканіліся за часам Альгерда і Ягайлы
( Read more... )