Караценькія занатоўкі

Mar 27, 2012 16:33

Вятры тут норма жыцця, яны кожны дзень, і даволі моцныя, часам аж здувае, вось і сёння, сонечна, градуснік паказвае +10, а на вуліцы не так і цёпла, і адусюль скразнякі. Яно і не дзіўна - у нас тут адно вялікае адчыненае вакно пад назвай "Балтыка" :)
Але я наракаць не маю права, ведаю, ў Менску ўвогуле нечаканы снег, які ніхто не заказваў. Спадзяюся, ён хутка растане, а ў красавіку наогул будзе сонечна і цёпла :) Прынамсі, мне бы так хацелася.
Жыццё паціху ідзе сабе, ва ўніверы стала многа даследванняў, усё больш назіраю за крыскамі, цяпер зусім асвоілася, а першыя часы было нават боязна ў рукі браць, каб не збеглі. Страх адыходзіць разам з вопытам.
Каму не расказваю пра тое, што мы робім, усе кажуць, што мы ізвергі, але даследванні цікавыя, двайныя стандарты ды і толькі.
Шалік усё яшчэ недавязаны, але яго ўжо многа, і магчыма я яго такі скончу, можа, таму і не цяплее канчаткова, каб яшчэ можна было панасіць :)
Хэмінгуэй таксама пакуль чытаецца, а яшчэ Эка са сваімі таямнічымі "Пражскімі могілкамі". І шаноўны Маркес чакае сваёй чаргі :)
А колькі яшчэ ўсяго цікавага, толькі час знаходзь :)

Паціху вяртаюся сюды, мне без вас стала сумна :)

люстэрка, назіранні, Гданьск, надвор'е

Previous post Next post
Up