Першыя ўражанні

Oct 07, 2011 21:15

Пяць дзен таму я выйшла з цягніка на вакзале ў Гданьску разам з мамай, перашапачаткова не ведаючы нават, я які бок кіравацца, каб патрапіць у інтэрнат, сёння я ўжо больш-менш арыентуюся ў ваколіцах, і нават магу падказаць іншаземцам, дзе знаходзіцца Galeria Bałtycka :)
Сёння, у рэшце рэшт, патрапіла на мора, яно такое спакойнае, пяшчотна-ружовага колеру. На беразе холадна, але гэта адчуваецца толькі потым, а спачатку ўсе думкі толькі пра тое, што "Я зноў бачу мора!" :) Цэлы год чакання апраўдаў сябе, мора яно ратуе ўсё.
Яшчэ пабачылася са знаёмай, якая ў Trójmieście ужо 3 год, класна, суачыннікі тут становяцца яшчэ больш блізкімі, дзіўна нават :) Увогуле зараз вечар спакойнага дня, у адрозненне ад тыдня поўнага ўражанняў са знакам плюс. У ім быў і інтэрнат з вельмі мілай суседкай па пакоі Касяй, новы факультэт, знаёмства з ваколіцамі, і нават спатканні з сям'ёй :) Вялікі дзякуй матулі, што была ў гэты час побач, яе падтрымка вельмі дапамагла, не ведаю, ці вырашылася б я адна на такі крок.
Пакуль мяне не пакідае адчуванне нерэальнасці таго, што адбываецца, але мне гэта нават і падабаецца. І яшчэ сёння ўсведаміла, што мне не страшна ў Гданьску, нават, не гледзячы на тое, што гэта другая краіна, можа з-за таго, што я доўгі час пражыла ў Менску, і гарады  трошкі большага памеру мяне не пужаюць :)
Карацей кажучы, усё добра, перад мной новы свет поўны прыгод, з якім трэба пазнаёміцца і пасябраваць, і нават калі не атрымаецца, я буду ведаць што паспрабавала :)
Не хапае толькі сяброў і знаёмых, але да снежня не так далёка, а значыць хутка ўсіх зноў пабачу :)

мора, назіранні, Гданьск

Previous post Next post
Up