(no subject)

Jun 09, 2011 20:48

 У ЖЖ-эшку апошнім часам пішацца мала, больш у Twitter, можа таму, што стала лянотна афармляць свае думкі ў доўгія пасты. Караценькія занатоўкі рабіць хутчэй і зручней.
У аўторак пабывала ўпершыню на канцэрце Зміцера Вайцюшкевіча, ён адбыўся ў рамках Дней культуры Швецыі другія раз (першы - 1 чэрвеня). Канцэрт складаўся з дзвюх частак: прэзентацыі беларуска-швецкага праекта "Чара" і лепшых песен Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra за 10 год. "Чара" - гэта песні на швецкія вершы ў перакладах Разанава, Барадуліна, Плакса, гэты праект адпавядае сваёй назве - ён чароўны, дзякуючы ўсяму: тэксту, рытмічнай музыцы, выкананню Вайцюшкевіча. Цяжка вырвацца з гэтага палону мастацтва, не перашкаджае нават спёка, бо то, што адбываецца на сцэне пераносіць цябе ў іншы свет. Другая частка была больш простай, хаця і не менш кранальнай, лепшыя песні, песні, якія спяваліся разам з залам, некаторыя нават па просьбе, тых, хто прыйшоў у той вечар на канцэрт.
Я да гэтага часу пад уражаннем, ад выканання, і перажывання кожнай песні, ад пагружэння ў кожны твор, як бы ў першы раз. Усё было так утульна і так па добраму, што з залі не хацелася выходзіць. А цяпер хочацца зноў патрапіць на канцэрт.
Давяршэннем дня стаў букет васількоў, які да гэтага часу стаіць у пакоі і нагадвае пра проста харошы дзень :)

Заўтра еду на тыдзень у Гародню, дакладней у раён, да бабулі, спадзяюся там удосталь палюбавацца на мясцовыя краявіды, магчыма, адпачыць. Планы трошкі памяняліся, але ўсё да лепшага, і толькі.

люблю жыццё, падзеі, назіранні, думкі, успамін

Previous post Next post
Up