рознае...

Sep 13, 2010 19:56

Пацяплела... сонейка свеціць, і ўсё бачыцца неяк інакш... сёння ішла на працу, а настрой зусім другі....непрацоўны, лёгкі, як ветрык....
Лісце з дрэваў пачало ападаць, толькі сёння гэта заўважыла, хутка дрэўцы толькі з галінкамі застануцца і будуць чакаць новай вясны, каб сустрэць усе адценні зялёнага....
У душы чаканне - новых сустрэч і цікавых гарадоў... тры дні і тры дні... змены реальнасці яшчэ нікому не шкодзілі, а я ўвесь час веру ў цуды і чакаю толькі лепшага, калі нешта не ўдасца, я знайду гэтаму тлумачэнне і далей буду верыць... Таму і вочы дзіцячыя, наіўныя...

А яшчэ дзякуючы пасту lada_aleinik успомнілася веска, бабуля і захацелася туды, хаця б на трошкі... спыніцца, аглядзецца, зразумець....

Восеньская меланхолія, альбо ціхі сум....

прырода, падарожжы, люстэрка, восень

Previous post Next post
Up