Вярнулася, здаецца, прайшло толькі 10 дзён, а прызвычаіцца да Менску зноў цяжка :) Гэты выезд пакінуў па сабе многа ўражанняў, часам супярэчлівых, усё ж такі, адказнасць рэч цяжкая, а адказнасць за спінагрызаў дзяцей, тым больш :)
Усё пачалося ў 5 гадзін раніцы 7 ліпеня, з таго, што наш аўтобус не прыехаў, як потым высветлілася, таму што дыспетчар не сказаў вадзіцелю аб нашай групе (падумаеш, якія дробязі - 33 чалавекі :) ) Нам хуценька нашлі другі аўтобус, які нас давёз да нашага першапачаткова запланаванага. Здаецца, усё павінна было далей быць добра, але ж не ў гэты раз...не даяжджаючы да Кобрына ў аўтобусе прабіла кола, прышлося чакаць гадзіну, пакуль памяняюць на новае. Пасля гэтага ўжо нічога не здзіўляла :) Пераехаўшы граніцу мы пераселі ў другі (трэці за дзень) аўтобус, на якім і даехалі (ужо без прыгод) на месца - у Iwonicz. На месцы аказалася, што жыць мы будзем у школе (не, ну не лёс?! :) ), дзеткі спачатку уразіліся, паплакалі, а праз 9 дзён не хацелі ехаць да дому :)
Кожны дзень мы куды-небудзь ездзілі, падымаліся ў горы, гулялі па парках, былі ў саляной пячоры, на варыльні солі і наведалі некалькі мясцовых школ (як бы і не адпачынак :) ) Усё гэты было б вельмі цікава, каб не боязь згубіць каго-небудзь з падапечных (вельмі ўжо любілі яны разыходзіцца ў розныя бакі :) ), і пастаяннае іх пералічванне (лічэбнікі ад 1 да 30 цяпер выклікаюць у мяне скрыты пратэст :) ) Як заўсёды на памяць засталіся фатаграфіі, на іх дзеці вышлі такімі анёлкамі, што нават не верыцца :)
Разам з намі ў гэтай школе жыла група дзяцей з Baranowa Sandomierskiego, які часткова быў падтоплены ў час павадка. Міжнародная інтэграцыя адбывалася ўсе 9 дзён, беларускія дзеці вучылі польскі, польскія - рускі і беларускі, з гэтай радасці я перыядычна была каму-небудзь за перакладчыка :) У выніку, нашы дзеці пасябравалі са сваімі равеснікамі, і ў апошні вечар наладзілі формены "плач Яраслаўны" (прыйшлося яшчэ пагуляць у дзіцячага псіхолага), плакалі дзяўчынкі, хлопчыкі, канешне, стараліся пакпіць з гэтага, але ведаю дакладна - ім таксама хацелася застацца :) Ад'яжджалі мы ранкам у 5 гадзін, горы ў тумане і сонечныя прамяні - прыгожы краявід, прыехалі ў Мінск, аддалі дзетак шчаслівым бацькам і перавярнулі новую старонку :)
За гэты выезд я хутчэй стамілася, а не адпачыла, але дзіўна было зразумець, калі ад'яжджалі, што не будзе больш ранішняга збору ў выезды, просьбаў паводзіць сябе нармальна, а не як у заапарку, вячэрніх паходаў у душ групамі і настойлівага абложвання спаць, з пераменным вынікам на карысць таго, альбо іншага з бакоў :) А яшчэ пагуляла ў бадмінтон (успомніла дзяцінства) і пару разоў пазаймалася вячэрняй гімнастыкай (усё ні як у людзей :) ) Як кажуць, няма таго злога... :)
Не паспела вярнуцца, а заўтра зноў еду - да бабулі, вось там будзе адпачынак і нічоганерабленне :)