Jul 06, 2010 22:12
Заўтра - з'язджаю, наступныя 10 дзён буду далёка, чамадан ужо спакаваны, уражанне, што нешта не палажыла - ёсць, такім чынам усё, што трэба для падарожжа на месцы :)
Лета зноў пройдзе ў раз'ездах, а ў канцы жніўня я цьмяна сабе прыпомню, што ж такога са мной адбылося за гэты час, такое ужо, відаць жыццё мне наканавана :)
Гэтым разам, трохі пабойваюся ехаць, бо на маёй адказнасці будзе аж 10 дзяцей, толькі б, не згубіць каго :) У дадатак я іх раней не бачыла, а яшчэ, з канца навучальнага года прайшоў месяц і ўжо само слова "дзеці" пачало знікаць з маёй памяці, нічога, за 10 дзён успомню ўсё :)
Месца, калі верыць інтэрнэту, нагадвае польскую версію Карлавых Вар (сціплую), фатаграфій нараблю... ужо лапкі чэшуцца :)
Усім жадаю добрых уражанняў ад адпачынкаў і лета ў цэлым, няхай сонейка вам усміхаецца :)