Недзе ад 2005 года пачала прывозіць з вандровак снежныя шарыкі. Спачатку без усялякай думкі, а потым стала шукаць адмысловыя, каб былі выявы архітэктурных помнікаў канкрэтнага горада. У выніку дасёння назбіралася 32 шарыкі.
Восеньскі Каўнас выглядае значна цікавей за зімовы. І горад прыемны, і наогул паездка, знаёмствы... Люблю такія вандроўкі... Асабліва, калі ўлічыць. што жыла я тры дні ў Старым горадзе і мая раніца пачыналася ад ратушы.