У гэты дзень, ад 2006 года пачынаючы, была адна важная справа - зазваніць да айца Аляксандра. Штораз можна было пачуць яго жарты пра "невылечную хваробу - старасць", адчуць ягоную цікавасць да таго, чым займаюся і "што там у Менску". Зразумела, што былі званкі і ў іншы час ды з іншых нагодаў, але 8 жніўня ў мяне быў заўсёды - дзень айца Аляксандра...
Няхай так і застаецца, хоць бы і без званка...
P.S. Здымак зроблены ў жніўні 2005 годзе ў Лондане. Дзякуй за фота Ігару Лабацэвічу.