"Цікавы" законапраект у Расіі наконт гісторыі

Jun 24, 2013 18:56

Дэпутат расійскай Думы Яравая ўнесла сёння законапраект аб крымінальнай адказнасці за крытыку дзейнасці войск антыгітлераўскай кааліцыі пад час Другой сусветнай вайны, патрабуючы даваць за такую крытыку і за распаўсюджванне "заведомо ложных сведений" да 3 гадоў турмы... Неяк шкада мне стала расійскіх гісторыкаў - навука без крытыкі ўжо не навука, а нешта іншае... Парадаксальным з'яўляецца тое, што калі законапраект будзе зацверджаны ў тым стане, у якім яго і падавалі, то ў Расіі нельга будзе крытыкаваць нават бамбардзіроўку амерыканцамі Хірасімы і Нагасакі, якія асуджае ўсё чалавецтва... Вось што значыць, калі ў гісторыю ўлазяць непрафесіяналы...

гісторыя, думкі ўслых

Previous post Next post
Up