Ці ёсць у сучаснай Беларусі такі падзел? «Усходнікі» vs «Заходнікі» Нягледзячы на тое, што я - "заходнік" у пятым калене, у гэтай дыскусіі я на баку пісьменніцы Каляды - "Толькі падзелаў не стае для поўнага шчасця"
З уласнага вопыту магу ўпэўнена сцвярджаць, што розніцы паміж усходнімі і заходнімі беларусамі няма амаль аніякай.. Адзінае, што можа адрозніваць, дык гэта адносіны да ўласнасці - у заходніх беларусаў засталіся яшчэ значныя прыватнаўласніцкія інстынкты, не знішчаныя саветамі... Ну і ёсць рэгіянальныя адрозненні ў гаворках, традыцыях, але такое існуе ва ўсіх краінах... І ўсё. Аргументы Сцебуракі, што "Заходняя Беларусь была стагоддзямі ўключаная ў сферу ўплыву заходнееўрапейскай цывілізацыі і была неад’емнаю часткаю яе - і за часамі ВКЛ, і за часамі РП" - не вытрымліваюць ніякай крытыкі, быццам бы ў Магілёве не было магдэбургскага права... Уся Беларусь была ўключана ў еўрапейскую цывілізацыйную прастору, не трэба праводзіць ніякіх падзелаў..