Да сьвята Юр’я прадстаўляем песьню

May 06, 2012 13:17


Сеньня, 6 мая, Юр’я - старажытнае вясновае сьвята ў гонар Сонца, скіраванае на забесьпячэньне ўрадлівасьці ў надыйшоўшым годзе. Пад час абрадавага юраўскага абыходу маладога жыта (руні), у часе гульняў моладзі пры жытнім полі выконваліся песьні-магічныя заклінаньні, ў якіх прасілі Юр’ю ўзяць ключы, адамкнуць зямлю і выпусьціць расу.

Па апісаннях этнографа П. Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. у часе абраду выбіралі дзяўчыну і апраналі яе ў белае адзеньне. Дзяўчыну садзілі на белага каня, прывязанага да слупа. Вакол іх дзяўчаты ў вянках вадзілі карагод (часам і па засеянай ніве) і сьпявалі песьні.

Да сьвята Юр’я на вядомым музычным партале Тузін гітоў (www.tuzin.fm) прадстаўляем сучасную версію архаічнай песьні «Юр’я, уставай рана», створаную разам з Дзьмітрыем Дзямідавым, саундпрадусарам і музыкантам (Indiga, Jingle Band).

Аранжыроўка песьні - Дзьмітрый Дзямідаў.

Вакал - GUDA,

барабаны -- Антон Арлоў,

бас гітара -- Ігар Сацэвіч,

гітары, клявішныя -- Дзьмітрый Дзямідаў.

Наша шчырая ўдзячнасьць Максіму Івашыну, Анатолю Лазару за парады, атрыманыя ў часе работы над кампазыцыяй.
Слухайце песьню тут  http://tuzin.fm/article/66047/

сьвяты, press, songs, прэса

Previous post Next post
Up