Запрашаем на канцэрт у "Графіці"

May 04, 2012 15:28

20 траўня ў межах праекту «12 Unplugged» адбудзецца доўгачаканы сумесны канцэрт гуртоў Guda і «Старога Ольсы», на якім чакаецца нямала прыемных сюрпрызаў. Для кожнага выступоўцы гэты вечар будзе асаблівы - Guda ўпершыню ў сваёй гісторыі прадставіць электрычную праграму з рок-складам, а «Стары Ольса» на першым у сваёй гісторыі канцэрце ў паб-клюбе «Графіці» вырашыў адмовіцца ад выкарыстаньня апаратуры, каб перадаць сваё натуральнае жывое гучаньне.

Сумесны канцэрт гуртоў Guda і «Стары Ольса» меркавалася зрабіць у красавіку. Але тады ў сувязі з надзвычай сумнай падзеяй, імпрэзу вырашана было перанесьці. Канцэрт адбудзецца 20 траўня.

Да гэтага выступу Guda падрыхтавалі сапраўдны сюрпрыз. Гурт упершыню ў сваёй гісторыі прадставіць электрычную праграму з рок-складам. Яна створана разам з музыкамі з готык-мэтал каманды Volk. Удзельніца гурта Вікторыя Міхно распавядае, як яны да прыйшлі да такога фармату: «Больш за 10 гадоў Guda выпрацоўвала сваю эстэтыку сьпеву акапэла на падставе лепшых узораў беларускага фальклёру. Яшчэ 10 гадоў мы шукалі шляхі, якімі гэтую эстэтыку можна было б увесьці ў кантэкст сучаснай музыкі. Нашы экспэрымэнты былі заўжды сьмелымі. Мы выпрацоўваем сваю музычную стылістыку і маем сваё бачаньне фальклёру, якое распаўсюджваецца і на далекае мінулае і сёньня».

Падчас выступаў гледачы змогуць задаць пытаньні музыкам. Весьці імпрэзу па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў». Да ўсяго, наведнікі канцэрту маюць шанец атрымаць прызы ад сяброў «Тузіна Гітоў» - кампаніі «Будзьма беларусамі».

Канцэрт пачнецца ў 19:00 20 траўня (нядзеля) у менскім клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16). Кошт квітка - 60 000 руб. Набыць квіткі можна ў клюбе загадзя з 12:00 да 23:00 штодня, акром суботы і нядзелі. Інфалінія: (029) 638-44-44, (033) 638-44-44, skype, google: Diskoteq, ICQ: 531-07-353.

http://tuzin.fm/article/66036/

press, афіша, performances

Previous post Next post
Up