індывідыяльнасьць

Dec 04, 2009 16:25

Падаў сёньня дакуманты на рэгістрацыю ІП. Буду апроч асноўнай дзейнасьці займацца таксама рамонтам кампутараў, сайты рабіць, вучыцца на ацэншчыка, а таксама арганізую рэпетытарства для сваёй жонкі. Ці не зашмат захацеў я, братцы? Лічу, што не. Бо зіма будзе цяжкай і трэба нейкім чынам кампэнсаваць, дывэрсіфікаваць, так бы мовіць, свае фінансавыя рызыкі.

А там можа праз год крызісу гамон, і тым больш нельга будзе проста сядзець і чакаць цуда зь нябёсаў. Трэба працаваць, дарагія мае, не тармазіць і браць гэтае жыцьцё за рогі. Вось так, не з прычыны бязьдзейнай ляноты, а з прычыны патрэбаў выжываньня становіцца Аляксей індывідыяльным прадпрыймальнікам.

Зь сярэдзіны сьнежня і пачну тады прадпрыймаць нешта індывідыяльна па Маскве і вобласьці, во.
Previous post Next post
Up