Інстытут імя Гётэ ў Мінску як і ў папярэднія гады, будзе прадстаўлены на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ўласным стэндам.
Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прысвечаны падборцы актуальнай нямецкамоўнай белетрыстыкі пад назвай «Кнігі, пра якія размаўляюць», калекцыі кніг «Самыя прыгожыя нямецкія кнігі 2017 года», а таксама кнігам-намінантам з лонг-ліста Нямецкай кніжнай прэміі 2017 г., адной з найважнейшых літаратурных прэмій Германіі.
На стэндзе Інстытута імя Гётэ наведвальнікі выставы могуць атрымаць кансультацыю адносна моўных курсаў і даведацца, якую літаратуру бібліятэка Інстытута імя Гётэ прапануе ў лічбавым фармаце, а таксама пазнаёміцца з новым праектам Інстытута імя Гётэ «Дыгітальны дзіцячы ўніверсітэт».
Шчыра запрашаем вас наведаць наш стэнд!
Часы працы выставы-кірмаша:
Серада, 28.02.2018 г. 12.00-19.00
Чацвер-субота, 01-03.03.2018 г. 10.00-19.00
Нядзеля, 04.03.2018 г. 10.00-15.00
Дадатковая інфармацыя:
Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» па адрасе: пр. Пераможцаў, 14. Адкрыццё адбудзецца ў сераду, 28.02.2018 г., а 12.00 гадзіне.
Foto/Фота: © Goethe-Institut/Wiktoryja Charytonawa