Дзень адчыненых дзвярэй у Інстытуце імя Гётэ

Nov 09, 2017 15:21

Дарагія сябры!

Вы цікавіцеся культурай Германіі і нямецкай мовай? 18 лістапада Інстытут імя Гётэ ў Мінску расчыняе свае дзверы для новых сяброў! У гэты дзень Вы зможаце атрымаць інфармацыю пра курсы нямецкай мовы, пазнаёміцца з нашай бібліятэкай, а таксама паўдзельнічаць у пробным занятку.



Foto: © Bernhard Ludewig

Праграма дня адчыненых дзвярэй:

11:00 кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для тых,
каму больш за 16 гадоў і хто раней не вывучаў нямецкую мову.
12:00 кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для тых,
каму больш за 16 гадоў і хто ўжо вывучаў нямецкую мову.
13:00 кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для падлеткаў
(13-16 гадоў), якія раней не вывучалі нямецкую мову.
14:00 кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для падлеткаў
(13-16 гадоў), якія жадаюць працягнуць вывучэнне нямецкай мовы.
15:00 кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для дзяцей
(10-12 гадоў), якія раней не вывучалі нямецкую мову.

Сардэчна запрашаем! Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы!

ДЭТАЛІ:

Час: 18 лістапада, 11:00-16:30 гадз.
Месца правядзення: Інстытут імя Гётэ ў Мінску, вул. Веры Харужай 25/3, 4-ы паверх
Уваход вольны
Даведкі: +375 17 2377119

для дарослых, для дзяцей, нямецкая культура, для моладзі, дзень адчыненых дзвярэй, нямецкая мова

Previous post Next post
Up