Дзень адчыненых дзвярэй: 10 кастрычніка

Sep 29, 2015 17:27

Дарагія сябры,

Вы цікавіцеся культурай Германіі і нямецкай мовай? 10 кастрычніка 2015 г. Інстытут імя Гётэ ў Мінску расчыняе свае дзверы для новых сяброў! У гэты дзень Вы зможаце атрымаць інфармацыю пра курсы нямецкай мовы, пазнаёміцца з нашай бібліятэкай і паўдзельнічаць у пробным занятку.

Праграма Дня адчыненых дзвярэй:

11:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для тых, каму больш за 16 гадоў і хто раней не вывучаў нямецкую мову.
12:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для тых, каму больш за 16 гадоў і хто ўжо вывучаў нямецкую мову.
13:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для дзяцей (10-12 гадоў), якія раней не вывучалі нямецкую мову.
14:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для падлеткаў (13-16 гадоў), якія раней не вывучалі нямецкую мову.
15:00 Кансультацыя, пробны ўрок і экскурсія па бібліятэцы для падлеткаў (13-16 гадоў), якія жадаюць працягнуць вывучэнне нямецкай мовы.

Сардэчна запрашаем! Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы!

Адрас: Інстытут імя Гётэ ў Мінску, вул. Веры Харужай 25/3, 4-ы паверх

Падрабязней на нашым сайце:

http://goo.gl/M3kPzD

курсы нямецкай мовы, дзень адчыненых дзвярэй, бібліятэка

Previous post Next post
Up