Навіны з бібліятэчнай галіны Германіі

May 30, 2014 16:22

Шаноўныя сябры - тыя хто цікавіцца навінамі з бібліятэчнай галіны Германіі!

Прапануем вашай увазе некалькі беларускамоўных версій актуальных артыкулаў з партала Goethe.de, прысвечаных бібліятэчнай тэматыцы.

Час для ведаў - Нямецкая лічбавая бібліятэка



Выява: (с) DDB

1 красавіка 2014 г. выйшла ў анлайн першая ступень Нямецкай лічбавай бібліятэкі (НЛБ). Мэтай дадзенага праекту з’яўляецца прадастаўленне бясплатнага доступу да алічбованых фондаў больш чым 30.000 нацыянальных устаноў навукі і культуры Германіі. На партале НЛБ можна знайсці кніжкі, мастацкія творы, помнікі, выставы, ноты, музыку, а таксама фатаграфіі і фільмы. Артыкул знаёміць з сучасным станам НЛБ і акрэслівае яе перспектывы ў найбліжэйшай будучыні.

http://www.goethe.de/ins/by/min/wis/sbi/biw/be12464742.htm

Агляд тэхналагічных трэндаў: інавацыі ў бібліятэчнай галіне



У інтэрв'ю са сп. Штэфенам Ваўрам - старшынём камісіі «Віртуальная бібліятэка» Бібліятэчнага саюзу Баварыі і дырэктарам бібліятэкі Універсітэта ў Пасаў - разглядаецца тэма інавацый у бібліятэчнай галіне Германіі. Распаўсюд мабільных прыстасаванняў патрабуе ад бібліятэк новай арганізацыі кантэнту, а выкарыстанне ў бібліятэчным сектары тэхналогіі Learning Analytics дапаможа прапаноўваць чытачам паслугі, арыентаваныя на іх патрэбы.

http://www.goethe.de/ins/by/min/wis/sbi/biw/be12084408.htm

Кніжкі-дадаткі: інтэрактыўнае чытанне на планшэтах



Чытанне сёння выглядае па-новаму: усё часцей людзі чытаюць кніжкі на планшэтных камп’ютарах. Пашырэнне гэтай практыкі выклікала з’яўленне кніжак-дадаткаў - новага фармату электронных кніг. Такія выдавецтвы, як «Ёцінгер ферлаг», ужо наладзілі выпуск уласных кніжак-дадаткаў, якія не заменяць класічных друкаваных кніг, а хутчэй будуць дапаўняць іх.

http://www.goethe.de/ins/by/min/wis/sbi/biw/be12118456.htm

The right to e-read - кампанія за наданне бібліятэкам права выдаваць электронныя кнігі



Выява: (с) Kampagnelogo

Выдавецтвы ў Еўропе часта не прадастаўляюць бібліятэкам права на выдачу чытачам іх электронных кніг - напрыклад, актуальных бестселераў. Гэта звязана з тым, што прававыя асновы бібліятэчнай працы не дапасаваныя да рэалій дыгітальнага свету. У сувязі з гэтым Еўрапейскае бюро бібліятэчных, інфармацыйных і дакументацыйных асацыяцый (EBLIDA) праводзіць агульнаеўрапейскую кампанію, якая паклікана змяніць сённяшні незадавальняючы стан рэчаў.

http://www.goethe.de/ins/by/min/wis/sbi/biw/be12084378.htm

Прыемнага чытання!

бібліятэчная справа, Германія

Previous post Next post
Up