28 мая 2014 г. у беларускай сталіцы адбудзецца канцэрт дуэта STOPPOK PLUS WORTHY з нагоды 20-гадовага юбілею Інстытута імя Гётэ ў Мінску.
У складзе дуэту - вядомы нямецкі музыкант Штэфан Стопак, які быў знаёмы з такімі легендамі белага блюзу, як Алексіс Корнер і Пітэр Грын. Разам з ім выступае Рэгі Уорсі. Яго музыкальныя погляды сфармаваліся пад уплывам чорнай музыкі Місісіпі - Джона Хорта, Элмара Джэймса, Мэмфіс Міні і Айка Цёрнера.
Добрае выкананне, няшмат электрамузыкі і тэксты, якія распавядаюць аб сапраўдным жыцці: Stoppok plus Worthy - незвычайны дуэт, іх канцэрт ні ў якім разе нельга прапусціць!
У межах канцэрту разам са STOPPOK PLUS WORTHY выступяць легендарны беларускі рок-музыкант Лявон Вольскі і вядомы джазавы інструменталіст Павел Аракелян.
Фота: © Stoppok plus Worthy
28.05.2014, 19.00
Мінск, Белдзяржфілармонія, пр-т Незалежнасці, 50
Квіткі ў касах горада
+375 17 2377119
Igor.Kuksin@minsk.goethe.org