З 5 да 9 лютага 2014 г. Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ запрашаюць на XXI Мінскі міжнародны кніжны кірмаш!
Цэнтральнае месца ў экспазіцыі Пасольства зоймуць фотаальбомы і кнігі пра Германію. Акрамя таго будуць шырока прадстаўлены кнігі для дзяцей і юнацтва - часткова на дзвюх мовах (рускай і нямецкай), навінкі нямецкай мастацкай літаратуры, кнігі па гісторыі Германіі, а таксама пра Беларусь.
Стэнд Інстытута імя Гётэ ў Мінску будзе прысвечаны ў першую чаргу двухмоўнай літаратуры і літаратуры для дзяцей.
Акрамя таго Вас чакаюць цікавыя акцыі ад Інстытута імя Гётэ:
- 50% зніжка рэгістрацыйнага збору ў бібліятэку (акцыя дзейнічае да 28.02.2014 пры пры прад'яўленні купона, які можна атрымаць на стэндзе);
- каштоўныя падарункі для усіх новых карыстальнікаў сервіса ONLEIHE, якія актывуюць свой ўліковы запіс з 5 да 9 лютага 2014 г. (атрымаць парункі можна пачынаючы з 12.02.2014 у бібліятэцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску);
- віктарына пра Германію (пераможцаў чакаюць падарункі адразу на стэндзе).
Сардэчна запрашаем наведаць нашы стэнды!