Інстытут імя Гётэ з’яўляецца ўстановай культуры Фэдэратыўнай Рэспублікі Германія. Аддзяленні Інстытута імя Гётэ працуюць у многіх краінах свету. Наша дзейнасць скіравана на папулярызацыю нямецкай мовы за мяжой і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры. Мы прапануем інфармацыю аб сучасным культурным, грамадскім і палітычным жыцці Германіі. Наша міжнародная дзейнасць патрабуе адкрытасці да іншых культур і наяўнасці высокага ўзроўню міжкультурнай кампетэнтнасці.
Інстытут імя Гётэ ў Мінску абвяшчае конкурс на замяшчэнне пасады тэхнічнага супрацоўніка інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела
з 1 сакавіка 2014 г.
Апісанне службовых абавязкаў:
- выдача носьбітаў інфармацыі карыстальнікам бібліятэкі;
- абслугоўванне карыстальнікаў электроннага бібліятэчнага анлайн-абанемента Onleihe;
- прадастаўленне даведачнай інфармацыі (непасрэдна і праз сетку Інтэрнэт/тэлефон);
- вядзенне картатэкі чытачоў, выдача картак чытача;
- расстаноўка вернутых чытачамі бібліятэкі носьбітаў інфармацыі па іх месцах на паліцах у адпаведнасці з існуючай сістэмай;
- апрацоўка і праверка прызначаных для бібліятэкі пасылак;
- тэхнічная апрацоўка новых носьбітаў інфармацыі;
- кантроль за паступленнем перыядычных выданняў;
- выраб копій, транспартыроўка і ўпакоўванне матэрыялаў;
- нагляд за фае і памяшканнямі бібліятэкі;
- удзел у працы з грамадскасцю і бібліятэчным маркетынгу;
- удзел у ажыццяўленні канцэпцыі бібліятэкі як навучальнага і камунікатыўнага цэнтра;
- удзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела.
Патрабаванні:
- упэўненае валоданне нямецкай, беларускай і рускай мовамі;
- уменне працаваць з камп'ютарам (бібліятэчныя праграмы, MS Office);
- уменне працаваць з сучаснай офіснай тэхнікай;
- веданне нямецкіх рэалій;
- медыйная кампетэнтнасць;
- гатоўнасць да гнуткага працоўнага графіка (праца ў вечаровы час і па суботах);
- ініцыятыўнасць, арганізацыйны талент, крэатыўнасць, здольнасць да працы ў камандзе і высокі ўзровень сацыяльнай кампетэнтнасці;
- ветлівасць;
- гатоўнасць браць удзел у праграмах павышэння прафесійнай кваліфікацыі.
Аб’ём занятасці - 100 % (40 гадзін у нядзелю). Умовы і аплата працы - у адпаведнасці з тарыфнай сеткай Інстытута імя Гётэ ў Мінску і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пры ўладкаванні на працу заключаецца працоўны дагавор працягласцю ў два гады з магчымасцю далейшага падаўжэння.
Дасылайце свае дакументы (рэзюмэ, аўтабіяграфію; пасведчанні і рэкамендацыйныя лісты - у выпадку іх наяўнасці) у электроннай форме
да 23.02.2014 на наступны адрас:
Аляксандру Сяргеевічу Назарчуку
Кіраўніку інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела
Інстытута імя Гётэ ў Мінску
nasartschuk@minsk.goethe.orgwww.goethe.de/minsk Тэл.: (+375 17) 237 71 19, 237 71 26
Мабільны тэл.: (+375 29) 143 43 55 (Velcom), (+375 29) 250 40 66 (МТС)