Nov 27, 2012 16:00
28 лістапада 2012 года ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску адбудуцца перакладчыцкія чытанні "Памножаная рэальнасць"
Перакладчыкі з/на нямецкую мову прадстаўляюць вынікі працы Нямецка-беларускай перакладчыцкай майстэрні пад кіраўніцтвам Габрыэле Лойпольд і Ірыны Герасімовіч.
• Вольга Гронская/ Кірстэн Бое "Кінг-Конг, сакрэтная свінка"
• Уладзімір Папковіч/ Герман Гесэ
• Алена Талапіла/ Аннэмары Нікаляўс «Чараўніца»
• Сяргей Паўлавіцкі/ Карл Валянцін «Чужыя»
• Томас Вайлер/ Альгерд Бахарэвіч «Паслямова перакладчыка да «Халоднага сэрца»»
• Андрэ Бём/ Наталка Бабіна «Рыбін горад»
Мадэратар - Вольга Гапеева.
На прэзентацыі будзе прадстаўлены спецыяльны нумар часопіса pARTisan, прысвечаны тэме Пераклад як культурны абмен.
Інстытут імя Гётэ ў Мінску, вул. В. Харужай, 25/3, актавая зала
Уваход вольны. Пачатак а 19-й гадзіне.
Імпрэза ладзіцца ў межах Нямецка-беларускай перакладчыцкай майстэрні, якая праводзіцца з 26 да 28 лістапада 2012 года ў Інстытуце імя Гётэ пры падтрымцы Фонда імя Роберта Боша.
перакладчыцкая дзейнасць,
нямецкая літаратура