26-га лістапада а 19-й гадзіне ў Галерэі Ў пройдзе прэзентацыя фільма „Cустрэчны рух: фільм пра пераклад“ і яго абмеркаванне.
Фільм прадставіць адна з яго стваральнікаў Габрыэле Лойпольд, перакладчыца, якая пераклала на нямецкую паміж іншага творы Осіпа Мандэльштама, Міхаіла Бахціна, Уладзіміра Сарокіна, Андрэя Белага і Барыса Пастэрнака. На працягу многіх гадоў яна праводзіць семінары для перакладчыкаў.
У 2011 годзе яна завяршыла пераклад “Калымскіх апавяданняў”Варлама Шаламава ў чатырох тамах, упершыню здзейсніўшы поўны пераклад гэтага твора на нямецкую мову.
За свае дасягненні ў 2002 годзе Габрыэле Лойпольд была ўганаравана прэміяй імя Паўла Цэлана. У 2012 годзе яна атрымала прэмію імя Ягана Гайнрыха Фоса Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі за пераклад.
„Cустрэчны рух: фільм пра пераклад“ задаецца пытаннем пра агульнае і адрозненні ў культурах, пра тое, як гэтыя адрозненні адлюстроўваюцца ў мове і як з імі абыходзяцца перакладчыкі. Гаворка ідзе пра структурныя адрозненні ў мовах і непарыўна звязаныя з імі розныя культурна-гістарычныя кантэксты. Пэўныя словы, кажа, напрыклад, Марына Кранева, маюць “адгалосак”, які немагчыма перанесці ў іншую мову. А Ільма Ракуза сцвярджае, што руская і нямецкая мовы маюць розныя “тэмпературы”.
На нямецкай і рускай мовах.
Уваход вольны.