Палескі вянок. Кудрычы

Aug 16, 2011 17:24

Апошняе месца нашай вандроўкі - легендарная палеская вёска Кудрычы, што прытулілася сярод бяскрайніх балот каля рэчкі Ясельды. Гэта паступова выміраючая вёска, якая зберагла свой уклад жыцця з даўніх часоў. Асабіста для мяне ў Кудрычах не было нічога такога асаблівага, бо я сам гадаваўся у такім асяроддзі і ўсё мне было знаёма. Але тым не менш ....



У пачатку вёскі заўважаем прыкмету цывілізацыі - "Дом социальных услуг"



Вось і характэрны пейзаж



Гэтым домам карыстаюцца бадай толькі буслы



А кругом буяе расліннасць



Ці жыве тут хто-небуць увогулле?



У гэтай хаце, акрамя буслоў жывуць яшчэ і людзі



А вось у гэтым аазісе сярод балот жывуць не проста людзі, а "новыя беларусы"



І мы шпарка пабеглі прэч ад прыкмет цывілізацыі



і чуць не заблудзілі ў кустоўі



але здолелі выйсці

Кудрычы. Кудричи. Турызм у Беларусі

Previous post
Up