Вось нарэшсце мы ў Пінску. Быў тут адзін раз праездам у Столін і бачыў горад толькі з акна аўтобуса. Не магу сказаць адназначна, што мне тут спадабалася, ці не. З аднаго боку - тут многа помнікаў даўніны. З другога боку - я так і не зразумеў, дзе знаходзіцца дамінанта горада, яго сучасны цэнтр. Што датычыць гістарычных забудоў, то яны мяжуюцца з больш сучаснымі будынкамі, што парушае цэльнасць успрымання гістарычных кварталаў. Але у Пінску ёсць куточкі, дзе адчуваеш сябе утульна. І галоўнае - гэта людзі. Пінчукі адрозніваюцца ад беларусаў з цэнтральнай часткі. Больш непасрэдныя, без мітусні і спагадлівыя.
Калегіум іезуітаў
Від з плошчы
Касцёл Успення найсвяцейшай Дзевы Марыі, дзе служыў Казімір Свёнтак
На тэрыторыі касцёла
Пачынаецца імша
Тут пахаваны Казімір Свёнтак
Кветкі каля касцёла
Будынак францысканскага манастыра. Цяпер тут знаходзіцца Вышэйшая духоўная семінарыя ім. Св. Фамы Аквінскага, куды нас запрасілі на экскурсію
Палац Бутрымовіча
Палескі драматычны тэатр