Незаўважна нават для мяне на Вялікдзень майму журналу споўнілася 5 год, які-ніякі, а юбілей) З нагоды яго гэты допіс.
Крыху гісторыі: спачатку я проста "заняў" імя і перапосьціў некалькі думак са свойгу блогу на адным з сайтаў знаёмстваў ( прызнаюся, што я зарэгістраваўся там на 1-ым курсе і дагэтуль маю анкету) ), але больш-менш рэгулярна пачаў пісаць толькі з лютага 2007.
ЖЖыцьцё на працягу гэтых гадоў паўплывала на мяне і працягвае ўплываць, яно прама ці ўскосна фармуе маю асобу і характар. Адносіны з усімі маімі дзеўчынамі пачыналіся з жж, і я часам задумваюся, а ці можа быць інакш:) Дзякуючы яму я знаходжу новых сяброў і знаёмых, падтрымліваю адносіны са старымі, пару разоў арганізоўваў сьвятканьні ДН, Улазінаў, летась знайшоў упіску ў Горадні, патрапіў на бадмінтон і валейбол ( праўда, ня шмат я там пратрымаўся) ) і адбываецца шмат іншых цікавых рэчаў. Па допісах я адразу ўзгадваю тыя абставіны, праз якія я праходзіў у той час. І ня гледзячы на тое, што мой журнал падобны на дзёньнік дэпрэсыўнага эмабоя, я лічу, што ён робіць мяне мацней і лепей)
P.S. Дарэчы, цікава было прачытаць
свае думкі 3-гадовай даўніны)