"ну класічныя адносіны - гэта так ці інакш падрыхтоўка да таго, каб стварыць сям'ю. ці не стварыць і разысціся." (©
ii_goal)
Я хачу выказаць свой погляд на адносіны, бо я зусім не лічу, што ўсё так проста, як ў прыведзенай цытаце. Вельмі часта справа зусім не ў вялікіх пачуцьцях, і ніжэй я прывёў тыпы адносінаў, якія прыйшлі ў маю галаву ( не прэтэндуючы на нейкую клясыфікацыю, а проста ў адзін сьпіс ):
1) адносіны па каханьні ( ну гэта самы ідэальны варыянт адносінаў, які безумоўна і да сям'і ў тым ці іншым выглядзе вядзе, а да разыходу зрэдку) );
2) адносіны дзеля сям'і ( ён таксама вядзе да сям'і, але пры гэтым моцных пачуцьцяў няма, а ёсьць чаканьні соцыюму, бацькоў і г.д., нічога добрага з гэтага звычайна не выходзіць);
3) адносіны дзеля статусу ( тут пра сям'ю пакуль ніякай гаворкі не ідзе, але ён падобны да мінулага тым, што таксама ты імкнесься падпарадкавацца некім стандартам, па якіх пасьпяховы чалавек павінен мець палоўку);
4) адносіны дзеля сэксу;
5) адносіны дзеля адчуваньня сябе патрэбным;
6) адносіны дзеля адчуваньня, што ты клапацісься пра кагосьці;
7) адносіны для самасьцьвярджэньня;
8) адносіны ад нуды;
9) адносіны для атрыманьня нейкіх бонусаў (тут шырокае поле для фантазыі: ад месца жыхарства, працы, машыны, вячэраў, душу, квіткоў на канцэрты да атрыманьня магчымасьці пагуляцца на плэйстейшн-3 ці паціскаць любага коціка );
10) адносіны з помсты ( тваім мінулым, ягоным/яе, тут варыянтаў шмат, я нават ня ведаю, як усё расьпісаць );
11) адносіны дзеля праверкі вашай сумяшчальнасьці;
12) адносіны са сваім ідэальным уяўленьнем адносінаў ( гэта калі ты сустракаесься ня столькі зь іншым чалавекам, колькі са сваімі поглядамі на тое, як гэта павінна адбывацца);
13) адносіны дзеля таго, каб потым зрабіць гэтаму чалавеку балюча;
14) адносіны з жалю ( сюды я дадаў яшчэ варыянт, калі ты сустракаесься зь іншым чалавекам, бо ён цябе кахае, а ты ня хочаш раніць яго пачуцьці );
15) адносіны з жаданьнем перарабіць чалавека ў лепшы бок;
16) адносіны дзеля раскрыцьця свайго патэнцыялу і больш гарманічнага жыцьця;
17) адносіны дзеля захаваньня сяброўства;
18) адносіны дзеля спартыўнай цікаўнасьці;
19) адносіны з надзеяй на тое, што хутка ўсё наладзіцца і вы будзеце шчасьлівымі;
20) адносіны дзеля адносінаў;
...
Безумоўна, гэты сьпіс можна працягваць яшчэ доўга. Некаторыя пункты перасякаюцца, заўжды адносіны ўключаюць некалькі зь іх, і я не зьбіраюся судзіць, якія пункты годныя, а якія не. Але галоўная думка, якую я хацеў выказаць, - будзь больш сумленнымі перад сабою і перад каханкай. Ты заўжды ведаеш, для чаго табе гэтыя адносіны, май сьмеласьць прызнаць праўду. І тады будзе лягчэй ці скончыць іх, ці перажыць разрыў. А калі вы хочаце ад адносінаў аднолькавага, добра, працягвайце іх столькі, колькі гэтыя жаданьні будуць супадаць)