27-28 лістапада ў Гальшанах.

Jul 09, 2011 22:11

Напрыканцы мінулага лістапада Паша, я і Дзяніс збольшага разграбліся з сваімі справамі і вырашылі з'ездзіць у Гальшаны каб скласці план могільніка і замаляваць сякеры і дзіды, што захоўваюцца ў школьным музеі. Адвезці нас пагадзіліся сябры Пашы (як аказалася - даволі прыемныя і дабрадушныя людзі), якія першапачаткова страшна бясілі мяне сваім раздалбайствам і неарганізаванасцю. І гэта не дзіўна, бо я прачнуўся ў 5 гадзін і ў 7 ужо быў на месцы збору,адкуль прыйшлося цягнуцца да кожнага з іх у кватэру  і чакаць, пакуль тыя збяруцца. Карацей, выехалі мы пасля 10 і адзінае, што супакойвала - гэта сам факт паездкі ў Гальшаны. Але даволі хутка мы выехалі на М7, надвор'е было цудоўнае і настрой узняўся сам сабой.




Дзяніс даволі хутка зрабіў прамалёўкі знаходак, а я адфатаграфаваў іх і ўзважыў. З справамі ў школе было пакончана і мы выправіліся ў лес. Пакуль я і Паша складалі план могільніка яго сябры гатавалі шашлык, які быў вельмі дарэчы, бо за некалькі гадзін блукання па лесе пры салідным мінусе мы даволі моцна змерзлі і стаміліся. Прызнацца, такога сервіса ў лесе пад Гальшанамі я не чакаў!







Від на Гальшаны з гарадзішча.
Нажаль, пасля шашлыку ўсе чамусьці моцна захацелі ў Мінск, у свае ўтульныя кватэры. Таму нягледзячы на ўсе мае перакананні начаваць мне прыйшлося аднаму, што мяне, аднак, не асабліва засмучала. Па папярэднему ўзгадненню з дырэктарам школы я размясціўся ў адным з карпусоў школы, дзе летам звычайна дзейнічае лагер. Цяпер жа гаспадаром памяшкання, хоць сабе і на суткі, быў я. Да таго ж здзейснілася мая даўняя мара - я папрасіў у кіраўніцы музея Яніны Іванаўны ўсе архіўныя справы, якія я пад музыку, віно і гарбату, за якой я перыядычна бегаў у мясцовы бар, сканаваў да 3 гадзін ночы. Потым пры полымі свечкі напісаў пісьмо сваёй Каханай, якое раніцай кінуў у паштовую скрыню, і паклаўся спаць.  
Надвор'е увесь дзень было ідэальным для блукання у адзіноце па заснежаным палям і лясам, чым я і займаўся з вялікай ахвотай, бо пад час раскопак як правіла не хапае часу на тое, каб агледзець усё мясцовае наваколле. Цяпер жа я ўпершыню здолеў наведаць гарадзішча, курганныя могільнікі, замак, млын, старыя каталіцкія і праваслаўныя могілкі,  і нават габрэйскія могілкі, дзе дагэтуль ніколі не быў. Гэтая прагулка пакінула не мяне моцнае ўражанне. Цяжка патлумачыць гэта словамі, але было вельмі нязвыкла блукаць па мясцінах, дзе шмат разоў быў летам, і якія здавалісь ласкавымі і пяшчотнымі і адкрытымі. Цяпер жа, узімку, ад іх павявала суровасцю і спакоем, але разам з тым адчувалася нейкая туга і нават смуткам. Можа гэта смутак па былой велічы, а можа смутак па жыццю, якое мінае. А можа я проста быў адзін там, дзе раней аднаму быць не даводзілася.


Сапраўдныя рухнуўшыя нябёсы.


Габрэйскія могілкі.


Каменныя курганы.


Від на селішча, якое паціху зарастае. Хутка і тут будзе лес.



Самы вялікі курган і склон гарадзішча.






Найвышэйшая кропка гарадзішча. Тут, па папярэднім назіранням, размяшчалася галоўная вежа.


Уздоўж гэтага склона ідзе шлях да ўезда на гарадзішча.




Агульны гарадзішча выгляд з боку селішча.


Загадкавы насып на селішчы. Магчыма, тут была нейкая абарончая пабудова, альбо месцілася царква ці нешта іншае? Спадзяюся, гэтым летам взнойдзем адказ на гэтае пытанне.


Мясцовыя павысякалі ўвесь хмызняк на тэрыторыі замка, але зараз там зноў як у джунглях.




Поле паміж замкам і р. Гальшанкай. 




А вось той самы легендарны "Карабель", на якім паводле літоўскіх летапісаў былі заснаваны Гальшаны. Спадзяюся, раней ён быў буйнейшы, бо ў адваротным выпадку нехта з нобіляў быў занадта "мясцовым" патрыётам.




А ў 50-я гады XX ст. тут жылі людзі...


Будынак гміннай управы, які зараз выкупілі за 20 ці 30 млн. Хутка аднім барам стане больш.


Рака Гальшанка, яна ж Жыгянка, яна ж Ластоя. Зімой выглядае прывабна, але пасля таго, як у Рэмейкішках пабудавалі свінакомплекс - рыбы тут больш няма, а купацца нельга.


Старыя могілкі. Дзякуючы руплівасці айца Багуслава, восенню 2010 г. яны былі пачышчыны ад хмызняку, што вымахаў пад 3 метры ростам. Нажаль, спілавалі і мае любімыя векавыя дрэвы, што раслі пасярод могілак і былі добрым арыенцірам дры пракладцы "траншэй" у хмызняку восенню 2009 г.








Канец падарожжа ў зімовую казку.

Ашмянскі павет, археалогія, балты, Гальшаны, могілкі, Ашмянскі раён

Previous post Next post
Up