Кітаўрус

Jul 06, 2011 03:34

Апошнім часа назіраў, што любы праект у якой заўгодна галіне дзейнасці пачынаецца з пэўнага сімвала. Мы неяк 5 год абыходзіліся на раскопках без гэтага, але ж хочыцца пераходу на нейкіх перамен, як колькасных (у сэнсе ўдзельнікаў), так і якасных (маю на ўвазе перайманне найноўшай методыкі раскопак). Чаго з гэтага зможам дасягнуць - пакажа час, але першым крокам на гэтым шляху стала стварэнне эмблемы, простай і прывабнай, з дапамогай якой хацелася б папулярызаваць нашу справу. Прататыпам паслужыла пячатка Міхаіла Іванавіча Гальшанскага за 1422 г. Адзінае што пакуль не вырашыў - варта астаўляць дату "1280" ці не. З аднаго боку гэтая дата носіць зусім не навуковы характар. З іншага боку пісаць "каля 1390" тым больш дзіўна. Але ж думаю захаваць менавіта варыянт з датай "1280" як даніну легендарнай частцы літоўскага летапісання.





Пакуль думаў над гэтай эмблемай - захацеў яшчэ адну, але на гэты раз для рэканструкцыі. Ёй будзе вершнік з пячаткі Дзмітрыя Карыбута. Але гэта ўжо потым.

археалогія, балты, Гальшаны, набілітэт, Кітаўрус

Previous post Next post
Up