*****

Jul 04, 2011 15:34


Пару дзён таму вярнуўся я з Гальшан. Выезд быў не абы які - мінула 5 год з часу нашых першых раскопак у Гальшанах. Ніякіх асаблівых урачыстасцей канешне не было, але пакапалі слаўненька. За ўсе 5 год ніразу не капалі больш за 40 квадратных метраў, а тут адмахалі больш за 100, прычым у 5 рыдлёвак. Дзіўна, але стаміліся нават троху менш, чым раней. Магчыма таму, што не трэба было цягаць ваду, рубіць дровы і гатаваць ежу, бо жылі мы гэтым разам у адным з будынкаў школы, а харчаваліся 2 раза ў дзень - зранку на раскопе і ўвечары ў бары "Замак", дзе кошты былі амаль камуністычнымі. За тыдзень работы здолелі выкапаць 36 квадратаў на селішчы, прычым наканец-та патрапілі на класічных ўсходнелітоўцаў жалезнага века (V-абразныя рыфленыя спражкі, арбалетападобная фібула, наканечнік дроціка), раскапаць плошчай курган з жаночым трупаспаленнем,  знайшлі сінхронны гарадзішчу холм з пастройкамі на ім (феадальны двор?), канчаткова вызначыліся з месцам жнівеньскіх раскопак.






Дарэчы, гэты выезд зноў выпаў на Св. Яна, таму я спадзяваўся хаця б на гэты раз пабачыць касцёльны фэст, на які кожны год з'язджаюцца вернікі з усяго наваколля, а таксама амаль 2 дзесятка святароў. Адстаяўшы імшу, здолеў троху пафатаграфаваць унутры касцёлу, пакуль чакаў пачатку фэста. Аднак ён пачынаўся занадта позна - каля 12.30/13.00, таму прыйшлося ісці на курган. Можа ў наступным годзе атрымаецца патрапіць - не зра ж кажуць, што абяцанага тры гады чакаюць.









А 5 год таму холм быў зусім чысты...



Троху рабочых момантаў...


Фотаздымак Зьміцера на фоне гарадзішча. 
Яно яму, дарэчы, вельмі спадабалася. Пан Дыметр Марыюш упершыню прымаў удзел у раскопках Гальшан, але мясціны яму добра знаёмыя, бо зусім побач, у Клявіцы і Шчапанаваічах жывуць яго сваякі, таму я меў цудоўную магчымасць на працягу ўсяго тэрміну раскопак весці гутарку з такім жа аматарам гэтых мясцін, як і я сам.


Ну і якая ж справаздача без фотаздымкаў знаходак (манеты 15-16 стст, стрэлы 10-13 стст., срэбная з чэрню паясная накладка 13-14 стст.). А знаходак у нас назбіралася за апошнія пару год вельмі шмат. Да прыкладу, у Літве на ўсіх гарадзішчах знойдзена каля 350 наканечнікаў стрэл 2-13 стст., (праўда, 90 % ад гэтай лічбы знойдзена на трох гарадзішчах - Каўкяй, Аўкштадварыс і Апуолэ), а ў Гальшанах каля 100...А яшчэ шпоры, страмёны, дзіды, фібулы, нажы і г.д. З Божай дапамогай за гэтую восень усё перачышчу і адфатаграфуем, а наступнай вясной можна будзе выдаць невялікі каляровы фотаальбом, своеасаблівую справаздачу за 5 год раскопак..






археалогія, балты, Гальшаны, набілітэт, ВКЛ

Previous post Next post
Up