Трохі яцьвягаў...

Dec 07, 2009 15:18

Ужо ўвайшло ў звычку праводзіць амаль кожныя выходныя ў майстэрні, дзе заўсёды ёсць час падумаць, паразважаць, адпачыць душой, але не целам! Але ж акрамя рознага рода рэфлексій і выпівання традыцыйнага літра гарбаты з сушкамі і "Рамонкамі", майстэрня выконвае сваю галоўную функцыю - дазваляе досыць плённа працаваць. А вось і адзін з маіх апошніх вырабаў.
Нож з магільніка Барок у в. Вензаўшчына Шчучынскага раёна. Раскоп 12, магіла 16. Канец 14 - 15 стагоддзі. Агульная даўжыня 37,5 см.



рэканструкцыя, археалогія, клінковая зброя

Previous post Next post
Up