Русафобскае. Піша расіец

Jul 31, 2014 21:43

Яшчэ і не пачынала дзяліцца матэрыялам, раней назьбіраным для тэгу "Умом Россію не понять" (русафобскае), а тут ледзь ня кожны дзень зьяўляецца штосьці новенькае на гэтую тэму. Даводзіцца фільтраваць, што зробіш. А сёньня прачытала ў lemantar перапошчаны тэкст "Вернулся из Финляндии, испытал мерзкое чувство", які ну ніяк нельга абмінуць увагай - так добра ( Read more... )

share не маё, вялікая Расея, Россия, Умом Россию не понять

Leave a comment

araty July 31 2014, 20:44:22 UTC
Так-так, усё так.
Есць форум наукраінскім сайце http://forum.vinograd.info/index.php лепшы па садаводству і гародніству . Лепшы ў СНД. Сотні пытанняў уздымаюць і абмяркоўваюць прафесіяналы і аматар. Адн з тэм - крадзеж і як ад яго абараніцца. Крадуць усе! прадукцыю, сажанцы, агароджы. І колькі не абмяркоўвалі - надзейнага сродка не знайшлі. Тады вырашылі пацікавіцца а "як у іх". І аказалася, што гэта менавіта нашая праблема - былога СССР, бо за мяжой такой праблемы не існуе, бо там праблема - як абараніцца ад дзікіх жывел і птушак. Вось.

Reply

galinaeditor August 1 2014, 06:44:04 UTC
Было б і ў Фінляндыі так, як у астатніх "брацкіх "народаў, калі б фіны ў 1917 не здабылі сабе незалежнасьць і не далі "старэйшаму брату" ўкараняць у сябе ягоную "высокую" культуру.

У беларускіх вёсках раней ніколі не зачынялі хаты на замкі. Яшчэ ў 1970-я мае абедзьве бабулі, сыходзячы з дому, накідвалі на дзьвярах лямку, каб было відаць, што дома нікога няма. А замок навешвалі, толькі калі зьяжджалі на працяглы час.
Потым братэрскі вірус дайшоў і да нас. Панаехалі тут - і заразілі. Кожны ж глядзеў: калі "старэшы брат" так робіць, дык чым я горшы?

Reply

araty August 1 2014, 09:16:48 UTC
Сам жыў пры вясковай "анархіі". Мае бацькі пераехалі ў 73 годзе ў Акцябрскі раён (знакамітая Рудабелка), то там яшчэ была тая самая анархія, калі не кралі, не надта манілі - бо гэта было ня годна.
Ды й калі я на прыканцы 80х ажаніўся і ездзіў да цесця ў Берастовіцкі раён, то быў уражаны рознасцю менталітэта ўсходнікаў і западэнцаў. Шмат чуў аб жыцці "пры собственнасці", альбо " за польскім часам". Я і селянінам стаў, бо зразумеў, што тое жыцце было больш правільным. Нажаль - гэтага не зразумелі большасьць беларусаў.

Reply

galinaeditor August 1 2014, 06:48:23 UTC
Генадзь, а ці памятаеце вы, як мы дагаворваліся пра тое, што вы вырасьціце для мяне добры гатунак ненакрыўнога вінаграду? Калі памятаеце і вырасьцілі - ці можна будзе восеньню забраць расьліну? Калі забыліся - нічога страшнага, я разумею, што вам не да маіх просьбаў.

Reply

araty August 1 2014, 09:20:31 UTC
Не забыўся Галіна і ёсьць саджанцы вінаграду гатунку Адальміна (можаце пагугліць і прачытаць аб ім). Перадам абавязкова. А як ужо Вы ведаеце Алешука, то я магу запытаць, ці ёсьць у яго сажанцы новых там гатункаў, кшталту Луіза Свенсан, Прэрый Стар, Свенсан Уайт. Ен та мне іх падагнаў, але пакуль у адзіным экзэмпляры, але, мабыць у яго яшчэ ёсьць.
Т.шт. Адэльміну ад мяне ў падарунак перадам, а калі цікавяць іншыя, то спытаюся.
Увогуле на мой погляд Жэня адзін з сама лепш ведаючых аб вінаградзе ў Беларусі. Ва ўсякім разе ў мяне склалася такое ураджанне.

Reply

galinaeditor August 1 2014, 09:53:44 UTC
Ад Жэні ў мяне ўжо расьце адзін гатунак - ня ведаю, як называецца, бо даў яго ня сам Жэня, а ягоны цесьць (трэба будзе запытацца - раптам гэта і ёсьць Адальміна). Расьліна два гады зусім не разьвівалася, толькі на трэці год трохі пайшла ў рост, а сёлета нават паспытаю, што там расьце: ёсьць тры маленькія гронкі, літаральна лічаныя ягадкі, але ўжо радасьць :)
Цяпер буду рыхтаваць месца пад пасадку загадзя, бо гэтую няшчасную расьлінку мне прынесьлі нечакана перад самым ад'ездам зь лецішча і я сьпехам уткнула яе ў зямлю, таму яна і мучылася.
Мне шмат гатункаў ня трэба, тры ці чатыры - дастаткова. Два ўжо растуць, Ізабэла дык цудоўна расьце, кожны год стаўлю зь яе ня менш за 20 літраў віна і закатваю 5-8 літраў крыху разьведзенага вадой соку (неразьведзены піць немагчыма - надта кіслы).
Хацелася б такі вінаград, каб есьці, а не на віно, - трэба будзе даць Жэню заданьне (жартую :))

Reply

araty August 1 2014, 11:14:07 UTC
Так, ёсьць шмат гатункаў, якія смачнейшыя і прыгажэйшыя за базарныя, але... -за імі патрэбен догляд. А так, то паразмаўляйце наконт гэтага з самім Алешуком - ён сапраўды граматны спецыяліст. Мо крыху асцярожны - ніколі прама не скажа, не будзе надта спрачацца (так, то так, маўляў), у адрозннені ад мяне, як я магу кінуцца біцца нават калі памыляюся ( ... )

Reply

galinaeditor August 1 2014, 12:09:20 UTC
Якраз прачытала і пра Свенсана, і пра Зілгу - пра іх было на адной старонцы з Адальмінай. Зілга напужала ростам - да 40 мэтраў, а Свенсан зацікавіў тым, што яго можна есьці, такі ён салодкі. Калі праўда гэты Свенсан такі салодкі, што нават можна рабіць віно бяз цукру (хаця я ўсё роўна цукар дабаўляю, бо не люблю сухое віно), дык было б цудоўна атрымаць яго. Буду вельмі ўдзячная.

Reply

araty August 3 2014, 08:40:33 UTC
Дарэчы, Эрык Свенсан шмат вывеў гатункаў вінаграду для ўмоў Мінесоты, дзе маразы, як гэтай зімой, бываюць пад пяцьдесят. Вось вам і "грошы малююць" - і вінаград выводзяць для поўначы, хаця поўдня ў адсотках болей, чым у Расіі, і персікі, і грушы, і азіміну.
Спецыялісты раюць усе ж рабіць віно без цукру - працэс бражэння ня той, бач ты - гарманічнасць смаку знікае:) і з'яўляецца шмат дадатковых шкодных рэчываў. То лепш альбо насуха, а потым перад ужываннем дабаўляць цукар па смаку, альбо, калі віно не стойкім атрымалася, то дабаўляць гр. 50-100 на літр віна таннага каньяку, альбо добрай гарэлкі. Так раюць спецы, а я толькі паўтараю:)

Reply

galinaeditor August 3 2014, 20:32:29 UTC
Дык не зь любога гатунку магчыма зрабіць віно бяз цукру. З Альфы, напэўна, сусла бяз цукру брадзіць увогуле ня стане - закісьне на воцат. Таму я і хачу цяпер гатунак Свенсан, каб сусла не закісала :)

Reply

galinaeditor August 1 2014, 12:20:29 UTC
зрабіла памылку: не 40 мэтраў, а 10 - аднак гэта зашмат. А 40 - гэта столькі градусаў марозу вытрымлівае Зілга, аднак я ня памятаю, каб у нас былі такія маразы.

Reply

galinaeditor August 1 2014, 13:15:12 UTC
Дзякуючы вам прачытала пра віно з гатунку Альфа і жахнулася. Вось жа, у мяне на гэтае віно часам узьнікала незвычайная рэакцыя - літаральна ад 150 грамаў назаўтра пад вачыма зьяўлялася ацёчнасьць, як у алькагалічкі. Ну, мая скура шмат чаго баіцца і шмат на што рэагуе незвычайна (нават на звычайны касмэтычны крэм), дык я й не цікавілася і нават не падазравала, якую шкоду раблю свайму арганізму гэтым віном. Жах. Цяпер пакіну толькі 2 галінкі Альфы - выключна на сок. Во як добра, што завяла гаворку на гэтую тэму, дзякуй вам вялікі.

Reply


Leave a comment

Up