Русафобскае. Піша расіец

Jul 31, 2014 21:43

Яшчэ і не пачынала дзяліцца матэрыялам, раней назьбіраным для тэгу "Умом Россію не понять" (русафобскае), а тут ледзь ня кожны дзень зьяўляецца штосьці новенькае на гэтую тэму. Даводзіцца фільтраваць, што зробіш. А сёньня прачытала ў lemantar перапошчаны тэкст "Вернулся из Финляндии, испытал мерзкое чувство", які ну ніяк нельга абмінуць увагай - так добра ( Read more... )

share не маё, вялікая Расея, Россия, Умом Россию не понять

Leave a comment

araty August 1 2014, 11:14:07 UTC
Так, ёсьць шмат гатункаў, якія смачнейшыя і прыгажэйшыя за базарныя, але... -за імі патрэбен догляд. А так, то паразмаўляйце наконт гэтага з самім Алешуком - ён сапраўды граматны спецыяліст. Мо крыху асцярожны - ніколі прама не скажа, не будзе надта спрачацца (так, то так, маўляў), у адрозннені ад мяне, як я магу кінуцца біцца нават калі памыляюся:)

Альфу трэба выкінуць! Калі патрэбна віно, то ў мяне ёсьць гатунка тагож Свенсана, але больш стары 4-8. Жэня выкарыстоўваў яго як падвой, а тое, што не зраслося проста аддаў мне. Я уваткнуў між каянёў пад дрэвам, дзе нічога не расло, проста каб быў як дэкаратыўная агароджа для стаянкі машыны, бо там і цёмна, і залівае. Першы хто зразумеў наколькі шмат цукру набіраюць гэтыя дробненькія ягадкі, была мая яшчэ старая сабака. Пазатым годам зрабіў віно ля 15аб. зусім без дабаўлення цукру. Праўда атрымалася сухое, то дзяўчаты прасілі дабауіць цукар. А тым годам ужо на першага верасня заяжджаў да Жэні і мералі цукар у маіх гатунках вінаграду, то ў гэтым было 24Brix! Праўда віно не зрабіў - шпакі за две гадзіны ўвесь вінаград абабралі. А вось Зілгу, якая, дарэчы, саладзей значна за "Ізабэлу" не сталі есьці. Так што як для віна, то магу адкапаць пдводку гэтага гатунку.

Reply

galinaeditor August 1 2014, 12:09:20 UTC
Якраз прачытала і пра Свенсана, і пра Зілгу - пра іх было на адной старонцы з Адальмінай. Зілга напужала ростам - да 40 мэтраў, а Свенсан зацікавіў тым, што яго можна есьці, такі ён салодкі. Калі праўда гэты Свенсан такі салодкі, што нават можна рабіць віно бяз цукру (хаця я ўсё роўна цукар дабаўляю, бо не люблю сухое віно), дык было б цудоўна атрымаць яго. Буду вельмі ўдзячная.

Reply

araty August 3 2014, 08:40:33 UTC
Дарэчы, Эрык Свенсан шмат вывеў гатункаў вінаграду для ўмоў Мінесоты, дзе маразы, як гэтай зімой, бываюць пад пяцьдесят. Вось вам і "грошы малююць" - і вінаград выводзяць для поўначы, хаця поўдня ў адсотках болей, чым у Расіі, і персікі, і грушы, і азіміну.
Спецыялісты раюць усе ж рабіць віно без цукру - працэс бражэння ня той, бач ты - гарманічнасць смаку знікае:) і з'яўляецца шмат дадатковых шкодных рэчываў. То лепш альбо насуха, а потым перад ужываннем дабаўляць цукар па смаку, альбо, калі віно не стойкім атрымалася, то дабаўляць гр. 50-100 на літр віна таннага каньяку, альбо добрай гарэлкі. Так раюць спецы, а я толькі паўтараю:)

Reply

galinaeditor August 3 2014, 20:32:29 UTC
Дык не зь любога гатунку магчыма зрабіць віно бяз цукру. З Альфы, напэўна, сусла бяз цукру брадзіць увогуле ня стане - закісьне на воцат. Таму я і хачу цяпер гатунак Свенсан, каб сусла не закісала :)

Reply

galinaeditor August 1 2014, 12:20:29 UTC
зрабіла памылку: не 40 мэтраў, а 10 - аднак гэта зашмат. А 40 - гэта столькі градусаў марозу вытрымлівае Зілга, аднак я ня памятаю, каб у нас былі такія маразы.

Reply

galinaeditor August 1 2014, 13:15:12 UTC
Дзякуючы вам прачытала пра віно з гатунку Альфа і жахнулася. Вось жа, у мяне на гэтае віно часам узьнікала незвычайная рэакцыя - літаральна ад 150 грамаў назаўтра пад вачыма зьяўлялася ацёчнасьць, як у алькагалічкі. Ну, мая скура шмат чаго баіцца і шмат на што рэагуе незвычайна (нават на звычайны касмэтычны крэм), дык я й не цікавілася і нават не падазравала, якую шкоду раблю свайму арганізму гэтым віном. Жах. Цяпер пакіну толькі 2 галінкі Альфы - выключна на сок. Во як добра, што завяла гаворку на гэтую тэму, дзякуй вам вялікі.

Reply


Leave a comment

Up