Параўнаньне дрэннага з горшым

Nov 22, 2012 13:36

А вось адно з тлумачэньняў, чаму маскоўцы часта хваляць нашага... э... кіраўніка дзяржавы. Не каб паглядзець на ўсё аб'ектыўна, без прыдзірлівасьці, ды параўнаць Беларусь зь якой-небудзь эўрапейскай дзяржаваю. Дык не! Вось як аўтар гэтага паста паглядзеў вельмі прыдзірліва (ну хацеў чалавек бачыць толькі горшы бок!), гэтак і нашыя госьці часам глядзяць неаб'ектыўна - і бачаць толькі тое, што хочацца (а ім чамусьці хочацца бачыць толькі лепшы бок). Быццам існуе толькі два колеры: белы і чорны.

вялікая Расея, Тут вам ня там

Previous post Next post
Up