Тры мядзьведзі, або людзі і ўлады

Sep 01, 2011 23:55

Вось і восень.
Кожнага разу, калі іду каля дому насупраць майго, любуюся відовішчам, якое празь месяц зьнікне - а шкада! Ну хоць фота зраблю на памяць пра гэтую рукатворную прыгажосьць.





Хаця, што гэта я кажу - зьнікнуць толькі кветкі, а тры мядзьведзі застануцца стаяць і радаваць вока!
Цікава, што сямейка мядзьведзяў з кубкамі мёду паўстала зь сьмецьця - з колаў аўтамабіляў. Трохі фантазіі, умельства і працалюбства - і вось ужо колы сталі матэрыялам для чароўнай кампазіцыі.







А дзе мёд бяруць? Дык вось жа побач дамок для пчолаў!




Трохі далей - садок зь лебедзямі:




Заўважылі - каля садка па дрэвах поўзаюць божыі кароўкі? І вунь яшчэ:







Ну вядома ж, застабілы тут жа завядуць сваю мантру: "Вось як у нас прыгожа! Усё дзякуючы вядомакаму". А я скажу - не, гэта дзякуючы ПРОСТЫМ ЛЮДЗЯМ. Хаця, не зусім простым, а - таленавітым.

Што ж да ўладаў, шмат казаць ня буду, лепей прывяду фотафакты. За рогам таго самага ўпрыгожанага прагнымі да прыгажосьці людзьмі ідзе вось такая вуліца:







А тут нават рамонт ладзілі - толькі не зуісм разумею, навошта такі рамонт: быццам ямы залапілі, а дарога ўсё роўна разьбітая




А вось гэта тратуар уздоўж дарогі (забота аб пешаходах відавочная!):



Што тут казаць? І гэта не раённы гарадок, гэта сталіца!

Беларусь, уразіла

Previous post Next post
Up