"Мы, беларусы, з братняю Русьсю... разам! шукалі! і не знайшлі!"

Aug 10, 2011 12:16

Доўгі час я адсутнічала ў Беларусі. Навіны даведвалася падчас некалькіх нерэгулярных наскокаў у Інтэрнэт, магла і прапусьціць што-небудзь важнае. 
Дома на кухні, як заўсёды, уключыла радыё. Пасьля таго як закрылі "Аўтарадыё", я слухаю "Мелодии века" - бо іншыя станцыі яшчэ горшыя, часам проста невыносныя, акрамя хіба "Культуры", якую часам таксама слухаю. Дык вось, гатую ежу ды слухаю краем вуха радыё, а там у навінах Сяргей Яскевіч называе расейцаў  "отечественными производителями". Дзіўлюся... А трохі пазьней Карасёў у перадачы "XX век" распавядае: "В нашей стране ... впервые появились в Ленинграде в 60-е годы". Слупянею...  "Мо я нешта прапусьціла? Мо пакуль я адсутнічала, Беларусь аб'ядналася з Расеяй у адну дзяржаву?.." Пытаюся ў сына - ды не, кажа, не аб'ядноўваліся, толькі мытны зьвяз. Дык што ж гэта за станцыя такая - працуе ў Беларусі, а яе супрацоўнікі лічаць Расею "сваёй" дзяржавай? Во дзе "пятая калона"... Ад абурэньня пераключылася на канал "Культура" - а там па-расейску вядзецца дыялёг пра разьвіцьцё беларускай культуры...

савок

Previous post Next post
Up