Дзьвіны блакітная купель...

Sep 10, 2013 19:59

Прапаную да ўвагі шаноўнага спадарства невялічкі teaser вандроўкі ўздоўж вялікай беларускай ракі - матухны Заходняй Дзьвіны, хвалі якой для беларусаў адначасова з'яўляюцца калыскай дзяржаўнасьці і купельлю хрысьціянства.


Вандроўка адбылася гэтай вясною, калі ўзровень вады ў беларускіх рэках пабіў усе рэкорды, так што вы пабачыце прыгажуню Дзвіну ўва ўсёй яе магутнай прыгажосьці.


Першая кропка вандроўкі - старадаўні Віцебск. Мы паблукаем па ўтульных вулках старога горада, дзе неўспадзеў можна сустрэць... ільвоў!


...а таксама пабачым помнікі архітэктуры, сярод якіх - найпрыгажэйшая ратуша Беларусі...


і самы вялікі праваслаўны храм краіны:


Затым наведаем бацьку беларускіх гарадоў - Полацак, вуліцы якога памятаюць крокі Францішка Скарыны і сьвятой Еўфрасіньні...


Паглядзім на вечаровыя агеньчыкі Полацка сучаснага...


палюбуемся начною Дзьвіной з Сафійскай гары...


і ў нямым захапленьні пастаім каля Цуда, чые белыя вежы, здаецца, зіхацяць са змроку стагодзьдзяў...


Наступны наш прыпынак - Дзісна, самы маленькі горад Беларусі, які дагэтуль захаваў непаўторную аўру старога мястэчка.
Мы пройдземся па старасьвецкай брукаванцы ўздоўж Дзьвіны...


паблукаем сярод гатычных руін...


а таксама пракацімся па масту, пабудаванаму напачатку мінулага стагодзьдзя:


А Дзьвіна тым часам нясе нас далей, да другога старажытнага гарадка - Дрысы (сучасны Верхнедзьвінск),


дзе ня толькі захавалася старая местачковая забудова...


але нават і шыльды на дамах - стогадовай даўнасьці!


Такасама ў Дрысе захаваўся аўтэнтычны помнік у гонар стагодзьдзя Айчыннай вайны 1812 года:


У Дрысе мы разьвітваемся з Дзьвіной, але вандроўка не спыняецца! У якасьці бонуса - непаўторная Сар'я зь яе цудоўным храмам...


і прыгажуном паркам:


а таксама Асьвея, дзе можна паблукаць па калідорах старажытнага кляштара...


наведаць самую паўночную царкву Беларусі...


і велічныя руіны палаца, які калісьці маляваў Напалеон Орда.


Спадзяюся, што мне ўдалося Вас зацікавіць ) Крышку цярпеньня - празь некаторы час чакайце падрабязныя справаздачы з кожнага пункта вандроўкі! Да пабачэньня!)
Previous post
Up