Сынкавіцкай Сьвята-Міхайлаўскай царкве прысьвячаецца...

Jul 03, 2013 20:28


"...на камені гэтым Я збудую Царкву Маю, і брамы пякельныя не адолеюць яе..."
(Мф. 16, 18)


Сынкавіцкай Сьвята-Міхайлаўскай царкве прысьвячаецца...


Удзячнасьць
(С.Літвінчык)

Адкрыты ўсім вятрам і сьцюжам,
На плечы ўскінуўшы вякі,
Хоць адзінокі, ды не тужыць.
А разумее - лёс такі!


Хадзілі зграямі чужынцы,
Вятры стагодзьдзямі гулі.
А ён вось тут каля гасьцінца
Глядзеў на родныя палі.


Свае, бывала, зьневажалі
І часам нелюдзі клялі,
Ды ён упарта і трывала
Стаяў на роднай тут зямлі.


Яму й цяпер не многа трэба,
Абы званіў царкоўны звон,
І каб лілася песьня ў неба,
Як наш, з удзячнасьцю, паклон.


+++


...у Сынкавіцкім храме...
                                      ў юбілей...
   малітва і паэзія луналі... -
  і ў чыстым сэрцы рыфма
                                            і алей
                трымценьнем сакавіцкім зайгралі...


...і... - р э х а пакацілася
                                        ў лёс...
                у вобразы шчымлівага юнацтва...
і вейкі апаліла слодыч
                                    сьлёз
               пялёсткамі вясковага сваяцтва...
                                                                                       Зьніч - інак Мікалай (Алег Бембель)


Адраджэньне
(С.Літвінчык)

Ты многа цярпела: гады ліхалецьця,
Нашэсьце чужынцаў і здраду сяброў,
Чакала, прасіла, маліла аб леце,
І сеяла ў душах і сэрцах любоў.


Вятры і завеі цябе не міналі,
Стагодзьдзі сваім ахіналі крылом.
А сьцены прытулак бяздомным давалі,
Выгнаньнікі часта знаходзілі дом.


А часам апошнім сама як выгнаньнік
На ўсіх пазірала з дакорам у вачах.
І сьлёзы з байніцаў ліліся ўраньні,
І ў позірку быў непрытоены жах.


І хоць адвяргалі цябе і тапталі,
Стаяла, як волат, няскорана ты.
А траўкі і зёлкі, і зоркі шапталі:
"Трымайся, царква, ты - наш хорам сьвяты".


Зямля дачакалася зорнай хвіліны:
Ідзе адраджэньне, наш хорам жывы.
А пройдуць гады - загучаць яшчэ й гімны
У гонар Сынковіцкай вечнай царквы.







Previous post Next post
Up