Сяброўска-пабрацiмскi слуп

Aug 19, 2014 10:02

У цэнтры Разані, на пешаходнай вуліцы Паштовай, чатыры гады стаiць "Слуп сяброўства" са стрэлкамі-паказальнікамі. Яны накiраваны ў бакі гарадоў-пабрацімаў ​​і гарадоў-партнёраў Разанi. На адным баку кожнай стрэлкі-таблiчкi назва горада напісана па-руску (на мове жыхароў Разанi), на другом баку - на мове краіны, у якой стаiць гэты горад.



Новы Афон нават па-абхазску напiсалi.


Нядаўна дагавор аб партнёрскіх адносінах падпісалі з беларускiм Брэстам. Натуральна ж, трэба было дадаць на слуп яшчэ адну таблічку. З назвай Брэста.
...Беларусы, магчыма, першымi б здагадаліся, што здарылася :-)


Назвы "Брэст" (на iх роднай мове) на слупе не з'явілася.
З'явіўся "Brest".
Нават не "Brzesc" польскiх часоў, а менавiта "Brest", як той Brest, у Францыi.

Рязань, странности, Брест

Previous post Next post
Up